wd wp Пошук:

Лонг блэк

Лонг блэк у кавярні Брысбена

Лонг блэк (англ.: Long black) — кававы напой на аснове эспрэса, распаўсюджаны ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Прыгатаванне

Лонг блэк гатуецца шляхам дадання двайной порцыі эспрэса ў гарачую ваду (вада звычайна падаграваецца пры дапамозе эспрэса-машыны).

Напой падобны да амерыкана, аднак у апошнім вада дадаецца ў эспрэса, а не наадварот. Паслядоўнасць падрыхтоўкі, што выкарыстоўваецца ў Лонг блэку, дазваляе захаваць характэрную для эспрэса пену.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кава
Катэгорыя·Кававыя напоі