wd wp Пошук:

Ломашаўскі сельсавет

Ло́машаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ломашы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кульгайскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кульгаі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Старынкі, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет[1]. З 10 сакавіка 1958 года па 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Дзісенскага раёна[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. 16 лютага 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карасі[4]. 19 ліпеня 1989 года цэнтр перанесены ў вёску Ломашы, сельсавет перайменаваны ў Ломашаўскі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 905 чалавек[6], з іх 93,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 ліпеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна
Катэгорыя·Ломашаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна