wd wp Пошук:

Лоджыя Ланцы

Лоджыя дэі Ланцы на плошчы Сіньёрыі ў Фларэнцыі

Лоджыя Ланцы (Лоджыя дэі Ланцы, італ.: Loggia dei Lanzi) — лоджыя, збудаванне на плошчы Сіньёрыі ў Фларэнцыі, адна са славутасцяў горада.

Аркадны будынак быў пабудаваны ў перыяд з 1376 па 1382 гг. Бенчы дзі Чыёнэ і Сімонэ дзі Франчэска Таленці. Будынак прызначаўся для збораў і прыёмаў Фларэнційскай рэспублікі, а пазней у XVI ст. атрымала сваю назву дзякуючы ландскнехтам (італ.: Lanzichenecchi, якія мясціліся ў лоджыі, у скарочаным варыянце — італ.: Lanzi) вялікага герцага Тасканы Козіма I Медычы. У наш час лоджыя Ланцы ўяўляе сабою музей пад голым небам, дзе размяшчаецца экспазіцыя скульптурных твораў са збору бліжэйшай Галерэі Уфіцы, у тым ліку: «Персей з галавой Медузы» Бенвенута Чэліні, «Выкраданне сабінянак» і «Геркулес і Кентаўр» Джамбалоньі, старажытнарымская копія старажытнагрэчаскай скульптуры «Менелай з целам Патрокла», «Выкраданне Паліксены» Піа Федзі, а таксама некалькі антычных жаночых статуй.

Па ўзоры Лоджыі Ланцы ў Мюнхене была пабудавана лоджыя Фельдхернхале.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Архітэктура Фларэнцыі
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96