wd wp Пошук:

Менелай з целам Патрокла

«Менелай з целам Патрокла» — мармуровая копія I стагоддзя н. э. са згубленай пергамскай скульптуры, фрагменты якой былі выяўлены ў Рыме ў XVI стагоддзі і адразу ж набыты тасканскім герцагам Козіма Медычы. Ён даручыў П’етра Така і Ладавіка Сальвеці выканаць «аднаўленне» абязвечанай скульптуры; вынік іх высілкаў быў змешчаны ў адну з ніш Понтэ Век’ё. Цяпер ён стаіць ў лоджыі Ланцы на плошчы Сіньёрыі.

У 1771 годзе Антон Менгс, быўшы не здаволены маньерысцкай «рэстаўрацыяй» скульптараў XVI стагоддзя, вырашыў выправіць іх агрэхі і выканаў гіпсавы варыянт скульптурнай групы. Яшчэ адзін варыянт той жа гераічнай кампазіцыі, які паходзіць з маўзалея Аўгуста, з XVI стагоддзя фігураваў у зборы Медычы пад імем Аякса; яго можна пабачыць у палацца Піці. Знакамітая рымская статуя Пасквіна, мабыць, першапачаткова ілюстравала той жа сюжэт.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Медычы
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта