wd wp Пошук:

Ле Дык Ань

Ле Дык Ань (в’етн.: Lê Đức Anh, 1 снежня 1920 — 22 красавіка 2019[5]) — в’етнамскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт В’етнама ў 1992—1997 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў павеце Фулок, правінцыя Тхыатх’ен-Хюэ. Са жніўня 1945 года — у В’етнамскай народнай арміі. З кастрычніка 1948 па 1950-га быў начальнікам штаба 7-га і 8-й ваенных акругаў і адміністрацыйнага раёна Сайгона Тэлон. З 1951 па 1954 гады служыў намеснікам начальніка штаба, в. а. начальніка штаба акругі Кохінхін. Са жніўня 1963 года — намеснік начальніка Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі. З лютага 1964 года — у Паўднёвым В’етнаме, намеснік камандуючага і начальнік штаба В’етконга.

У 1980-х гадах камандаваў в’етнамскімі ўзброенымі сіламі ў Народнай Рэспубліцы Кампучыі[6]. На гэтай пасадзе сфармуляваў пяць ключавых момантаў для абароны Кампучыі ад чырвоных кхмераў, а таксама непапулярны «план K5»[7].

У сакавіку 1982 года Ле Дык Ань быў абраны членам Палітбюро ЦК КПВ і знаходзіўся ў яго складзе да сваёй адстаўкі ў 1997 годзе.

У 1986—1987 гадах быў начальнікам Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі, у 1987—1991 — міністрам абароны СРВ. У 1989 годзе, пасля краху камунізму ва Усходняй Еўропе, выступаў за ўзмацненне ўплыву арміі ва ўнутранай палітыцы «у той час, калі в’етнамскі сацыялізм пад ударам»[8].

З 1991 года Ле Дык Ань кантраляваў палітыку В’етнама ў адносінах да Камбоджы і Кітаю сумесна з міністрам замежных спраў Нгуен Ко Тхатэм і ўдзельнічаў у нармалізацыі в’еинама-кітайскіх адносін[9]. Пасля, будучы прэзідэнтам В’етнама, у 1993 годзе Ле Дык Ань наведаў Пекін з афіцыйным візітам. Гэта быў першы візіт у Кітай кіраўніка В’етнама за апошнія 38 гадоў. Падчас візіту ён абмяркоўваў з кіраўніцтвам КНР эканамічныя адносіны і тэрытарыяльныя прэтэнзіі Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры, аднак, дамоўленасць была дасягнута толькі па апошнім пытанні[10].

У верасні 1992 года Ле Дык Ань быў абраны на адноўленую пасаду прэзідэнта В’етнама. Хоць пасаду гэтая насіла галоўным чынам прадстаўніцкі характар, Ле Дык Ань падчас знаходжання на ёй здолеў павялічыць яе палітычную вагу[11].

У 1991 годзе Ле Дык Ань падтрымаў кандыдатуру До Мыоя для абрання на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПВ.

У сярэдзіне лістапада 1996 года Ле Дык Ань быў шпіталізаваны пасля шырокага інсульту[12] і змог вярнуцца да працы толькі ў красавіку 1997 года. У верасні 1997 года пасля з’езду КПВ сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта і быў саветнікам Цэнтральнага Камітэта партыі са снежня 1997 па 2001 гады.

21 лютага 2018 года ён перанёс кровазліццё ў мозг і быў змешчаны ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Ханоі ў крытычным стане, адкуль быў ненадоўга выпісаны ў чэрвені. Аднак праз месяц Ле Дык Ань быў зноў туды змешчаны. Памёр там жа 22 красавіка 2019 года на 99-м годзе жыцця.

Сям’я

Жонка — Ва Ле Тхі. Сын Ле Мань Ха — намеснік Старшыні Народнага камітэта Хашыміна.

Узнагароды

Зноскі

  1. Top-ranking General: If we frighten, we will lose sovereignty — 2011. Праверана 22 лістапада 2020.
  2. Le Duc Anh // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Le Duc Anh // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 https://bnews.vn/nguyen-chu-tich-nuoc-le-duc-anh-tu-tran/120276.html
  5. Nguyên Chủ tịch nước Lê Đức Anh từ trần(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 22 красавіка 2019.
  6. Slocomb, Margaret: «The People’s Republic of Kampuchea, 1979—1989: The revolution after Pol Pot» ISBN 978-974-9575-34-5
  7. Luciolli, Esmeralda: «Le mur de bambou, ou le Cambodge après Pol Pot.»(фр.)
  8. Thayer 1999, p. 14
  9. Wurfel 1999, 150
  10. Wurfel 1999, p. 152
  11. Bolton 1999, 176
  12. Mydans, Seth. Domino Effect at the Top Is Looming for Vietnam(нявызн.), ‘The New York Times (20 December 1996). Праверана 24 June 2010.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Ханоі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты В’етнама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
Катэгорыя·Міністры абароны В’етнама
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка