wd wp Пошук:

Леў Якаўлевіч Рохлін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рохлін.

Леў Якаўлевіч Рохлін (6 чэрвеня 1947, Аральск3 ліпеня 1998, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі палітычны і ваенны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генерал-лейтэнант.

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Затым служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасля яе заканчэння служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградскай, Туркестанскай, Закаўказскай ваенных акругах.

У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Афганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 года, пасля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 года Рохлін быў зняты з пасады за няўдалую, па меркаванні камандавання, ваенную аперацыю, і прызначаны намеснікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Затым камандаваў палком, дывізіяй.

З адзнакай скончыў Акадэмію Генеральнага штаба ў 1993 годзе. З чэрвеня 1993 года быў камандзірам Валгаградскага 8-га Гвардзейскага ваеннага корпуса і начальнікам Валгаградскага гарнізона.

З 1 снежня 1994 года па люты 1995 года ўзначальваў Паўночную групоўку федэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам здзяйсняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзідэнцкага палаца.

3 верасня 1995 года на II з’ездзе руху «Наш дом — Расія» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў спісе НДР. У снежні 1995 года Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання па федэральным спісе выбарчага руху «Наш дом — Расія». У студзені 1996 года Лёваў Рохлін уступіў у члены фракцыі «Наш дом — Расія». Быў абраны старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.

З верасня 1997 года ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасня 1997 года выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасня са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.

У ноч са 2 ліпеня на 3 ліпеня 1998 года быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёна Маскоўскай вобласці. Генпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару Паўлаўну Рохліну, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазней змяніла свае сведчанні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. Нарэшце была апраўдана.

Існуе версія забойства генерала Рохліна па загаду расійскіх улад, за тое, шта ён рыхтаваў выступленне супраць дзеючай улады расійскіх сілавікоў.

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Катэгорыя·Курсанты-ленінцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя Расіі
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аральску
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
Катэгорыя·Палітыкі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Ташкента
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Адмовіліся ад узнагарод Расіі
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Члены НДР
Катэгорыя·Старшыні Камітэта па абароне Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга