Леў Сямёнавіч Пантрагін (руск.: Лев Семёнович Понтря́гин, 21 жніўня [3 верасня] 1908; Масква — 3 мая 1988, там жа) — савецкі матэматык, адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя, акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт з 1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962), Сталінскай прэміі 2-й ступені (1941) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1975).
Зрабіў значны ўклад у алгебраічную і дыферэнцыяльную тапалогію, тэорыю ваганняў, варыяцыйнага вылічэння, тэорыю кіравання. У тэорыі кіравання Пантрагін — стваральнік матэматычнай тэорыі аптымальных працэсаў, у аснове якой ляжыць т. зв. прынцып максімуму Пантрагіна; мае фундаментальныя вынікі па дыферэнцыяльных гульнях. Працы школы Пантрагіна аказалі вялікі ўплыў на развіццё тэорыі кіравання і варыяцыйнага злічэння ва ўсім свеце.