wd wp Пошук:

Леў Пятровіч Вітгенштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітгенштэйн. Леў Пятровіч (Людвіг) Вітгенштэйн (ням.: Ludwig Adolf Friedrich zu Sayn - Wittgenstein - Sayn, 7 чэрвеня 1799 — 8 чэрвеня 1866) — прадстаўнік дома Вітгенштэйнаў, граф, адзін з найбагацейшых памешчыкаў Расійскай імперыі, член Саюза дабрабыту і Паўднёвага таварыства, адзін з уладальнікаў Мірскага замка.

Біяграфія

Людвіг быў старэйшым сынам героя вайны 1812 года генерала-фельдмаршала графа Пятра Xрысціянавіча Вітгенштэйна і Антуанеты Станіславаўны Снарскай. Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе. У студзені 1820 года стаў флігель-ад’ютантам спачатку імператара Аляксандра I, а потым Мікалая I, ездзіў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж і Лондан.

Удзельнічаў у дзекабрысцкім руху: у Саюзе дабрабыту і Паўднёвым таварыстве, за што пасля разгрому тайных таварыстваў быў прыцягнуты да следства, аднак па даручэнню імператара Мікалая I апраўданы.

Пакінуў вайсковую службу ў 1827 годзе Вітгенштэйн шмат часу прысвяціў кіраванню вялізнымі ўладаннямі ў Беларусі і Украіне, у тым ліку Мірскі замак, правы на які перайшлі яму 1831 годзе пасля ранняй смерці першай жонкі Стэфаніі Радзівіл, спадчынніцы нясвіжскай галіны роду Радзівілаў. У гонар Стэфаніі граф у сваім маёнтку Дружнаселле па праекце А. П. Брулова пабудаваў касцёл.

У 1834 годзе Людвіг разам з бацькам атрымаў тытул князя. У кастрычніку 1834 года ажаніўся другі раз з князёўнай Баратынскай, на вяселлі прысутнічала ўся імператарская сям’я. Пасля вяселля Вітгенштэйн з другой жонкай з’ехаў у Францыю і пасяліўся ў Парыжы, вёў шыкоўны лад жыцця. З-за Французскай рэвалюцыі 1848 года быў вымушаны пераехаць у Германію, дзе ў ваколіцах Франкфурта-на-Майне набыў паўразбураны замак Сайно, былы радавы маёнтак Сайно-Вітгенштэйнаў, і пабудаваў новы замак у неагатычным стылі.

У 1856 годзе князь Вітгенштэйн з жонкай удзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II у Маскве. У 1861 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм IV дараваў Людвігу тытул князя Сайно-Вітгенштэйн-Сайно.

Апошнія гады свайго жыцця князь Вітгенштэйн правёў у вар’яцтве, для лячэння яго перавезлі ў Каны, дзе 8 чэрвеня 1866 года ён і памёр.

Сям’я

Людвіг Вітгенштэйн быў двойчы жанаты. Першы шлюб адбыўся 16 красавіка 1828 года з фрэйлінай і выхаванкай імператрыцы Марыі Фёдараўны князёўнай Стэфаніяй Радзівіл. Шлюб адбыўся праз ухваленне імператрыцай Марыяй Фёдараўнай, аднак сын імператрыцы імператар Мікалай І праз удзелу Людвіга Вітгенштэйна ў дзекабрысцкім руху на вяселлі не быў. Стэфанія Радзівіл памерла ў 1832 годзе праз сухоты і пакінула Людвігу 2 дзяцей:

Марыя (Антуанэта-Караліна-Стэфанія) Львоўна (18291898), была замужам за князем Хлодвігам Гогенлоэ, рэйхсканцлерам Германскай імперыі,

Пётр (Пётр-Дамінік-Людвіг) Львовіч (18321887) — генерал-ад’ютант, генерал -лейтэнант, памёр бяздзетным.

Леаніла Іванаўна Вітгенштэйн пэндзля Ф. Вінтэрхальтэра

22 кастрычніка 1834 года Вітгенштэйн узяў другі шлюб з князёўнай Леанілай Іванаўнай Баратынскай(18161918). З гэтага шлюбу Людвіг меў чатырох дзяцей:

Фрыдрых Львовіч (18361909), маёр на рускай службе, у студзені 1880 года адрокся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Альтенкірхен, калі ажаніўся з Вільгельмінай Гаген.

Антуанэта Львоўна (18391918) была ў шлюбе з Марыа Кіджы-Альбана дэла Роверэ, князем Кампаньяна.

Людвіг Львовіч (18431876) памёр халастым.

Аляксандр Львовіч (18471940) у 1883 годзе адмовіўся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Гохенбург, быў тройчы жанаты, у тым ліку з дачкой знакамітага збіральніка старажытнасцей герцага дэ Блакаса.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13949281X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13949281X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Вучні Петрышуле
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вітгенштэйны
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе