wd wp Пошук:

Леў Аляксандравіч Юдзін

Леў Аляксандравіч Ю́дзін (16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 кастрычніка [29 16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 , Віцебск, Віцебская губерня — 10 лістапада[4] 1941, Атраднае, Ленінградскі фронт, РСФСР) — савецкі мастак-жывапісец, графік, сілуэтыст, дзеяч рускага авангарда. Вучань Казіміра Малевіча. У 1921—1938 гг. вёў дзённік, які з’яўляецца адной з важных крыніц для разумення педагогікі К. Малевіча, яго асобы, адносін з вучнямі, а таксама эвалюцыі беспрадметнага мастацтва ў 1920—1930-х гадах. Сябра Саюзу мастакоў з 1932 года.[5]

#Левў Аляксандравіч Юдзін (1903—1941). «Партрэт мужчыны ў цыліндры». 1931. Бумага, змешаная тэхніка. 38 × 29 см

Біяграфія

Леў Юдзін нарадзіўся ў Віцебску, у сям’і агента віцебскага Таварыства солезаводчыкаў Аляксандра Гавўрылавіча Юдзіна (1863—1916). Пляменнік лекара Веніяміна Гаўрылавіча Юдзіна, дваюрадны брат піяністкі Марыі Веніямінаўны Юдзінай і дырыжора Гаўрылы Якаўлевіча Юдзіна[6].

У 1918—1922 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, першапачаткова ў скульптурнай майстэрні  Яніса Тылбергса і замяніўшага яго Давіда Якерсона, затым у Веры Ермалаевай, Ніны Коган і Казіміра Малевіча.[5]

У 1920 годзе прымаў удзел у арганізацыі УНОВИСа у Віцебску. З 1921 года удзельнічаў у выстаўках. “Пад па­стаянным на­зі­ран­нем вы­клад­чы­каў з 1920 па 1922 год Леў Юдзін пра­цуе над пра­яснен­нем кан­цэп­цыі ма­тэ­ры­ялу ў суп­рэ­ма­тыз­ме ды іншых су­час­ных плы­нях мас­тац­тва і скла­дан­нем «таб­лі­цы па­бу­до­вы фак­тур ма­тэ­ры­яль­на­га спек­тра», дзе кож­най гру­пе ма­тэ­ры­ялаў ад­па­вя­дае ком­плекс ад­чу­ван­няў, што ад­но­сяц­ца ў пер­шую чар­гу да ха­рак­та­ру і тэм­пу іх ру­ху”[7].

У 1922 годзе разам з асноўным складам УНОВИСа перабіраецца ў Петраград. Вучыўся ў ВХУТЕМАСе — ВХУТЕИНе (1922—1923) на агульным курсе.[8]

З 1923 года — супрацоўнік Фармальна-тэарэтычнага аддзела ГИНХУКа, які да 1926 г. узначальваў К. Малевіч. Будучы асістэнтам апошняга, дапамагаў яму практычна ва ўсіх пачынаннях: у роспісе фарфору, стварэнні гіпсавых і архітэктурных мадэляў, навуковых даследаваннях. Некаторы час кіраваў “лабараторыяй формы”, вывучаючы заканамернасці традыцыйнага кубізму[9].

Напрыканцы 1920-х парваў з К. Малевічам і адыйшоў ад авангарднага мастацтва. “Па сваёй натуры Юдзін, у адрозненне ад настаўнікаў, быў не такі рацыяналістычны, як вялікія стваральнікі мастацкіх утопій. Ён заўсёды заставаўся шчырым і крыху наіўным летуценнікам, невычэрпна вынаходлівым у сваіх мастацкіх уяўленнях, што патрабавалі ўсё ж канкрэтнасці і яснасці, асабліва - у афармленні дзіцячых кніжак”[9].

Таксама працаваў загадчыкам графічнай часткі Дзяржаўнага вучэбна-педагагічнага выдавецтва (1931—1933).

У канцы 1920—1930-х гадах уваходзіў у групу жывапісна-пластычнага рэалізму. Гэтак у 1927—1934 гадах у Ленінградзе называлі сябе мастакі — паслядоўнікі К. Малевіча: В. Ермалаева, У. Сцерлігаў, А. Лепорская, К. Ражджэственскі. Афіцыйнага статуса група не мела. Удзельнікі групы збіраліся на кватэры В. Ермалаевой на 10-й лініі Васіллеўскага вострава (д. 13, кв. 2); арганізоўваліся выстаўкі-прагляды работ мастакоў з наступным абмеркаваннем работ самімі аўтарамі і мастацтвазнаўцамі. Выстаўкі пасля сталі фундаментам для распачынання гэтак званай «справы групы жывапісна-пластычнага рэалізму». У справе групы фігураваў і Л. Юдзін — яго выклікалі ў НКУС, як сведку, да 26 лютага 1935 года.

У 1941 году, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вучыўся на кароткатэрміновых курсах камандзіраў пад Ленінградам. Па заканчэнні ваенных курсаў малодшы лейтэнант Леў Юдзін загінуў у першым жа сваім боі пад Усць-Тосна, у адным з самых крывавых месцаў Ленінградскага фронту, 9-га ці 10 лістапада 1941 года.[4] Ужо будучы на перадавой, Юдзін атрымаў «бронь» ад Саюзу мастакоў, але адмовіўся скарыстацца ёй, паколькі палічыў такі крок здрадніцтвам па адносінах да байцоў свайго ўзводу.

Першая персанальная выстаўка Л. Юдзіна адбылася ў выставачных залах Ленінградскага аддзялення Саюзу мастакоў у 1973 годзе, падрыхтаваная Сяргеем Спіцыным.[10]

Жывапісныя творы мастака экспанаваліся ў Дрэздене, Брусэлі, Пецярбургу.

Работа ў дзіцячай кнізе

З 1928 па 1934 гады супрацоўнічаў з часопісамі «Чыж» і “Вожык”.

Леў Аляксандравіч Юдзін (1903—1941). «Ню». 1930-е гады. Бумага, змешаная тэхніка. 27 × 20 см

Ілюстраваў тэксты Д. Хармса, А. Увядзенскага. Чулліва чувствовал спецыфіку абэрыуцкай паэзіі — зрухі і паўторы, інтанацыйную разнастайнасць, весёлый абсурд падзеяў, размоўны стыль выкладу . Усё гэтыя якасці узмацніліся упадабанай Юдзінскай тэхнікай.[11]

Мастак не толькі маляваў, але выразаў, без папярэдняга малюнка, (нажніцамі) сілуэты, пакідаючы выявы з асобных дробных чорных фігурак, са складанымі абрысамі. Мастацтву «рэйзеле» ён навучыўся ад маці. Работы Юдзіна вырозніваюць дакладнасць і вытанчанасць малюнка, дэкаратыўна-рытмічнае майстэрства. Віртуозна выразаючы нажніцамі сілуэты жывёл і людзей 1-2 см велічынёй, часта ў складаных кампазіцыйных узаемадзеяннях, выступаў перад дзецьмі і навучаў іх гэтаму мастацтву. Маляваў паўабстрактные папяровыя скульптуры і фатаграваў іх пры акрэсленым асвятленні; і зусім не самі скульптуры, а менавіта гэтыя фатаграфіі рабіліся канчатковымі творамі мастацтва. Таксама, супольна з В. Ермалаевой распрацоўваў кнігі-цацкі. У канцы 1930-х гадоў займаўся разцовай гравюрай.[12][13]

Ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах

Сям’я

Да вайны сям’я Юдзіных жыла на Удзельнай, на больш неіснуючай цяпер Ліставой вуліцы на Ліхачовай гары (цяпер там размешчаны велатрэк).[13]

Спасылкі

  1. 1 2 Lew Judin // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lev Aleksandrovich Yudin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Юдин, Лев Александрович
  5. 1 2 Юдин Лев Александрович на сайте «Русский Авангард»
  6. Победа над солнцем Льва Юдина. От супрематизма — до «реальных фактов времени» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
  7. Аляксандр Бурас. Леў Юдзін. Паэтыка матэрыяльнасці Архівавана 2 мая 2021. // Мастацтва. №2. 2020.
  8. Ю. А. Рудаков. / Вступительная статья к каталогу выставки Л. А. Юдина. Л. : Художник РСФСР, 1973.
  9. 1 2 Крэпак Барыс. Леў Юдзін. Ад супрэматызму - да “рэальных фактаў часу” // Вяртанне імёнаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. Сс. 310-317.
  10. Выстава Льва Юдзіна адбылася таксама ў 2003 годзе ў музеі сучаснага мастацтва «Царскосельская коллекция» в Пушкіне.
  11. Карасик И./ Лев Юдин. / Страницы памяти: Справочно-мемориальный сборник. 1941—1945: Художники ЛОСХ, погибшие в годы ВОВ и в блокаду Ленинграда. — СПб., 2010. C. 310.
  12. Там же.
  13. 1 2 3 Силуэтист Лев Юдин, которого знали все
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Мастакі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Мастакі-супрэматысты
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары СССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску