wd wp Пошук:

Лешак Мілер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Лешак Цэзары Милер (польск.: Leszek Cezary Miller; нар. 3 ліпеня 1946, Жырардаў) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Польшчы ў 2001-2004 гадах.

Біяграфія

Паходзіў з беднай сям’і рабочых. Калі яму споўнілася 6 месяцаў, яго бацькі развяліся, і сына выхоўвала маці. У юнацтве працаваў на льняной фабрыцы, вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме. Служыў на флоце на падводнай лодцы.

Быў актывістам Сацыялістычнага саюза моладзі, у 1969 годзе ўступіў у ПАРП. У 19731974 гадах — сакратар філіяла ПАРП на льняной фабрыцы ў Жырардаве. Па рэкамендацыі вучыўся і атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Вышэйшай школе палітычных навук пры ЦК ПАРП, пасля чаго працаваў у апараце ЦК ПАРП. У 1986 годзе стаў першым сакратаром Скерневіцкага ваяводства, у 1988 годзе быў пераведзены ў Варшаву. У 1989 годзе удзельнічаў у круглым стале з удзелам ПАРП, Салідарнасці і Касцёла. 29 ліпеня 1989 года ўведзены ў склад Палітбюро ЦК ПАРП.

У пачатку 1990-х гадоў стаў адным з лідэраў сацыял-дэмакратычнай партыі, якая ўваходзіла ў кааліцыю Саюзу дэмакратычных левых сіл. З 1993 па 1996 гады быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі ў кабінетах Вальдэмара Паўляка і Юзафа Алексы. У 1999 годзе некаторы час займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

15 красавіка 1999 года ўзначаліў Саюз дэмакратычных левых сілаў, які аб’ядноўваў партыі і левацэнтрысцкія рухі ў адну партыю. 19 кастрычніка 2001 года пасля выбараў, на якіх СДЛС атрымала 41,04% галасоў у Сейме і 75 месцаў у Сенаце, ён сфармаваў урад і стаў прэм’ер-міністрам.

На пасадзе прэм’ер-міністра сутыкнуўся з эканамічнымі праблемамі (беспрацоўе, нізкі рост ВУП, значны дзяржаўны доўг), якія яму ўдалося вырашыць толькі часткова. Актыўна ўдзельнічаў у перамовах аб далучэньні Польшчы да ЕС. 7 і 8 чэрвеня 2003 года ў Польшчы па гэтым пытанні прайшоў рэферэндум, на якім 77,45% насельніцтва выказаліся за ўступленне Польшчы ў Еўрасаюз. Мілер таксама падтрымаў удзел польскіх войскаў ва ўварванні ў Ірак у 2003 годзе.

Яго кадэнцыя таксама была адзначана некалькімі карупцыйнымі скандаламі.

Мілер абвясціў аб сваёй адстаўцы 2 мая 2004 года, на наступны дзень пасля далучэння Польшчы да Еўрасаюза. Раней, 6 сакавіка 2004 года, ён падаў у адстаўку з пасады старшыні партыі і неўзабаве выйшаў з партыі з-за нязгоды з недастатковай «левай» палітыкай партыі. Цяпер ён узначальваў заснаваную ім партыю польскіх левых, якая прытрымлівалася сацыял-дэмакратычнай арыентацыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124259081 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Leszek Miller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leszek Miller // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.nytimes.com/2010/04/11/world/europe/11poland.html?pagewanted=all
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жырардаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання