wd wp Пошук:

Летаград

Летаград (чэшск.: Letohrad) — горад на паўночным-усходзе Чэхіі. Да 1950 года зваўся Кішперк (чэшск.: Kysperk).

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1308 як каралеўскі замак Гайерсберг (ням.: Geiersberg). Як горад Кішперк вядомы з 1513 года. У канцы XVII стагоддзя ў горадзе італьянскім архітэктарам Джавані Мадэрнай была пабудаваная царква св. Вацлава, а замак быў перабудаваны ў барочны палац. У 1824 годзе горад гарэў: 76 хат было знішчана. У 1874 чыгунка, пракладзеная праз Кішперк, дала штуршок да развіцця прамысловасці.

У 1869 годзе ў горадзе пражываў 3461 чалавек, у 1900 — 3683 чалавека, а ў 1950 годзе горад меў насельніцтва 4092 чалавека.

Сучаснасць

Пасля Другой сусветнай вайны горад развіваўся як цэнтр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і электратэхнічнай прамысловасці. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года будынка гістарычнага цэнтра горада была адрэстаўраваныя.

Сёння горад спрабуе прыцягнуць турыстаў культурнымі фэстамі, спартовымі падзеямі і сваімі гістарычнымі славутасцямі.

Славутасці

Замак у Летаградзе

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Пардубіцкага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96