wd wp Пошук:

Лерой Фер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лерой Ёхан Фер (нідэрл.: Leroy Johan Fer; нар. 5 студзеня 1990, Зутэрмер, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Аланьяспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Бацькі Лероя паходзяць з Нідэрландскіх Антылаў.

Клубная кар’ера

Упершыню Фер з’явіўся ў асноўнай камандзе «Феенорда» ў сезоне 2007/08. 2 снежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізі пад кіраўніцтвам Берта ван Марвейка. Ва ўзросце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Хераклеса» (6:0)[3]. Праз чатыры дні, 6 снежня, Лерой падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам» да лета 2012 года. У сезоне 2008/09 Фер паступова стаў іграком асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макаем. 18 верасня 2008 года Фер дэбютаваў на еўрапейскай арэне ў Кубку УЕФА ў матчы супраць шведскага «Кальмара». У сезоне 2009/10 ігрок стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазіцыю апорнага паўабаронцы.

Сезон 2011/12 Фер пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрландаў, пасля чаго 1 верасня 2011 года перайшоў у «Твентэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[4]. 13 ліпеня 2013 года Фер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Норвіч Сіці»[5], аднак у першым жа сезоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце і пакінулі Прэм’ер-лігу.

28 жніўня 2014 года перайшоў у лонданскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. Застаўся ў клубе і пасля таго, як той зноў вылецеў у Чэмпіёншып па выніках сезона 2014/15. У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Суонсі Сіці»[6], а ў ліпені быў выкуплены валійскім клубам[7]. Пазней стаў капітанам «Суонсі Сіці».

Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў валійскую каманду ў якасці свабоднага агента. З ліпеня 2019 года стаў трэніравацца з «Феенордам» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[8].

У жніўні 2021 года перайшоў у турэцкі «Аланьяспор».

Міжнародная кар’ера

26 жніўня 2009 года Фер абвясціў, што ён прыняў канчатковае рашэнне і аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрландаў на міжнароднай арэне[9], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фер меў магчымасць выступаць за зборную Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.

Дасягненні

«Фееноорд»:

Зноскі

  1. Leroy Fer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leroy Fer // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Feyenoord — Heracles Almelo (6:0) vi.nl. (гал.)
  4. Лерой Фер перешел из «Фейеноорда» в «Твенте». Sports.ru. (руск.)
  5. Norwich City sign Leroy Fer from FC Twente. BBC Sport
  6. «Суонси» арендовал у «КПР» Фера. by.tribuna.com
  7. «Суонси» выкупил Фера у «КПР». by.tribuna.com
  8. Лерой Фер вернулся в «Фейеноорд» спустя 8 лет. Им интересовался «Локомотив». by.tribuna.com
  9. Fer houdt van de Antillen maar kiest voor Oranje. Voetbalzone.nl (гал.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Феенорд
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Твентэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Суонсі Сіці
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аланьяспор
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Норвіч Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных