wd wp Пошук:

Ленінапад

Ленінапа́д — стыхійны дэмантаж або знос помнікаў Леніну. Атрымаў такую назву падчас Еўрамайдана ва Украіне.

Гісторыя

Пастамент помніка Леніну пасля зносу статуі. Харкаў, 29 верасьня, 2015 год

Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Украіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 года ў Чырванаградзе, Львоўская вобласць. У 1990-ых гадах у Галічыне і Валыні было дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-ых гадоў было дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных абласцях Украіны. З пачаткам Еўрамайдана ў 2013 годзе актывісты знеслі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пачаўся стыхійны дэмантаж і ва ўсходніх абласцях Украіны. За 2014 год было знесена 552 манумента Леніну.

Ленінапад у Беларусі

Па меркаванні маскоўскага культаролага Зміцера Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль не зносілі цэнтралізавана[1]. Але знос згаданых помнікаў паступова ўваходзіць у практыку. Напрыклад, 24 лютага 2015 года мінскія будаўнікі знеслі помнік Леніну ў ваенным гарадку Уручча, хоць гэты помнік не перашкаджаў будаўніцтву[2], але праз два месяцы гэты помнік быў ізноў усталяваны каля найбліжэйшай школы[3].

Гл. таксама

Спасылкі

Заўвагі

  1. За гады незалежнасці ў Беларусі стала на 200 помнікаў Леніну меней Архівавана 4 сакавіка 2016. // UDF.by, навіны
  2. Будаўнікі ў Мінску скінулі помнік Леніну Архівавана 5 сакавіка 2016. // Хартыя'97, навіны
  3. Ля школы ва Уруччы паставілі помнік Леніну // Наша Ніва
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэрусіфікацыя
Катэгорыя·Антыкамунізм
Катэгорыя·Еўрамайдан