.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Меры. Ленарт Меры (эст.: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — 14 сакавіка 2006, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.
Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.
З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.
Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.