wd wp Пошук:

Леві Вудберы

Леві Вудберы (англ.: Levi Woodbury; 22 снежня 1789, Фрэнсістаўн, Нью-Гэмпшыр — 4 верасня 1851, Портсмут, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі юрыст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Вудберы скончыў юрыдычны факультэт Дартмуцкага каледжа ў 1809 годзе, у 1812 годзе заняўся юрыдычнай практыкай. З 1816 па 1823 год быў суддзёй Вярхоўнага суда Нью-Гэмпшыр, а з 1823 па 1824 гады займаў пасаду губернатара штата. У 1825 годзе Вудберы быў абраны ў заканадаўчы сход штата, атрымаў пасаду спікера. З 1825 па 1831 год быў членам Сената ЗША, ў 1831 годзе заняў пасаду міністра ваенна-марскіх сіл у кабінеце прэзідэнта Эндру Джэксана, у 1834 годзе быў прызначаны міністрам фінансаў і працаваў на гэтай пасадзе да 1841 года. З 1841 па 1845 год Вудберы зноў быў членам Сената, у 1846 годзе быў абраны суддзёй Вярхоўнага суда ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Levi Woodbury // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Levi Woodbury // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Levi Woodbury // GeneaStar
  4. 1 2 Pas L. v. Hon. Levi Woodbury // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Дартмуцкага каледжа
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1851 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Гэмпшыры