wd wp Пошук:

Лебядзіныя азёры

Лебядзіныя азёры (балг.: Лебедови езера) — азёры ў абшчыне Джабел Кірджалійскай вобласці Балгарыі. Знаходзяцца ва ўсходніх Радопах, паблізу сяла Лебед, ля падножжа крэпасці Устра.

Ніжняе Лебядзінае возера з’яўляецца буйнейшым возерам у Радопах і мае плошчу 0,1 км². Верхняе Лебядзінае возера даўжэйшае, мае плошчу 0,09 км². Азёры тэктанічнага паходжання. На ўсход ад іх знаходзіцца Прыпешцкае возера. Сваю назву яны атрымалі з-за таго, што лебядзі тут часта спыняюцца, калі ляцяць у вырай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Балгарыі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0