wd wp Пошук:

Лебяда смярдзючая

Лебяда смярдзючая (Chenopódium vulvária) — аднагадовая травяністая расліна, якая расце паўсюдна па пустазельных месцах, від роду Лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Відавы эпітэт утвораны ад назвы расліны лац.: vulvarius, які азначае «смуродны».

Батанічнае апісанне

Невялікая пустазельная расліна з галінастым распасцёртым або прамым сцяблом даўжынёй да 40-60 см. Дробнае рамбічнае лісце струменіць непрыемны пах гніючай рыбы, выкліканы трыметыламінам. Уся расліна пакрыта бялёса-мучністым налётам, што робіць яе бледна-зялёным.

Плоскае яйкападобнае насенне цёмна-карычневага колеру пасля паспявання ападае разам з калякветнікамі. Дыяметр пладоў — ад 0,9 да 1,2 мм.

Сінонім

Хімічны склад

Змяшчае вялікую колькасць трыметыламіну і бэтаіну(руск.) бел.[4].

Значэнне і прымяненне

У народнай медыцыне ўжывалася як рэўматычны, супрацьпрастудны і як сродак супраць істэрыі, які замяняў валяр’ян[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Ларин, Ларина, 1951, с. 170
  5. Ларин, Ларина, 1951

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лебядовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных