wd wp Пошук:

Леафвін Годвінсан

Леафвін Годвінсан (англ.: Leofwine; каля 1035 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Кента1057 года), прадстаўнік дому Годвіна і малодшы брат караля Гаральда II, актыўны ўдзельнік абароны Англіі ад нармандскіх заваёўнікаў.

Біяграфія

Смерць Леафвіна і Гірта Годвінсанаў. Фрагмент габелена з Баё

Леафвін быў пятым сынам Годвіна, эрла Уэсэкса, найбуйнейшага і самага ўплывовага магната Англіі першай паловы кіравання караля Эдуарда Спаведніка. Калі ў 1051 г. кароль дамогся выгнання Годвіна і яго сям’і, Леафвін адправіўся разам са сваім старэйшым братам Гаральдам у Ірландыю. Там яны набралі флатылію караблёў і, злучыўшыся з ваеннымі сіламі бацькі, у 1052 г. высадзіліся ў Англіі і прымусілі караля Эдуарда пагадзіцца на вяртанне ўладанняў і ўплыву сям’і Годвіна.

Пасля смерці эрла Годвіна ў 1053 г. яго ўладанні атрымаў у спадчыну старэйшы сын Гаральд. Леафвін каля 1057 г. атрымаў тытул эрла з уладай над наступнымі графствамі: Кент, Эсэкс, Мідлсекс, Гертфардшыр, Сурэй і, магчыма, Бакінгемшыр. Леафвін і іншыя сыны Годвіна разам кантралявалі большую частку англасаксонскага каралеўства. Уплыў Годвінсанаў яшчэ больш узмацнілася пасля абрання напачатку 1066 г. Гаральда каралём Англіі.

Леафвін разам са сваёй дружынай удзельнічаў у абароне краіны ў перыяд нарвежскага і нармандскага ўварванняў 1066 г. і загінуў у бітве пры Гастынгсе.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

 Папярэднік 
Годвін
 эрл Кента 
1057 — 1066
Пераемнік
Ліквідавана
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графы кенцкія
Катэгорыя·Англасаксонскі перыяд
Катэгорыя·Памерлі ва Усходнім Сусексе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нармандскае заваяванне Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1035 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1066 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка