wd wp Пошук:

Леанід Фёдаравіч Леўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леўчанка. Леанід Фёдаравіч Леўчанка (нар. 29 мая 1932, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак, жывапісец. Член Беларускага Саюза мастакоў (1979).

Біяграфія

Бацька, Фёдар Мікіціч, з сялян, нарадзіўся каля Любані. Маці, Ганна Пятроўна, бацька якой быў святаром[1].

Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча (1955). Вучыўся ў М. Тодарава, А. Ацманчука, М. Шамоты.

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Партрэт дзяўчыны», «Растрэл камісара Фаміна», «Палкоўнік міліцыі У.Кузняцоў», «Вясна ў Раўбічах», «Мінск. Сакавік», «Рэчка Цітаўка», «Дразды», Вясна на рацэ Арэса", «Рака Свіслач», «Яхты ў мора», «Марскі прыбой», «На рэйдзе стаяць караблі», «Свежы вецер».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.

Жыве ў горадзе Мінск.

Літаратура

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/ego-svetlaya-zorka-marina-gorka.html
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы