wd wp Пошук:

Леанід Сяргеевіч Хоміч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хоміч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірзаян. Леанід Сяргеевіч Хоміч (часам Хоміч-Мірзаян; 1 студзеня 1945, г. Нова-Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і армяніна Сурэна Аганесавіча Мірзаяна (1919—1996), фельчара і мастака, і беларускі Ганны Барысаўны Хоміч (1919—2014), ураджэнкі в. Гара Барысаўскага раёна[2]. Мае брата Андрэя, таксама мастака.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1970 годзе. Вучыўся ў В. Ральцэвіча, В. Дзежыца, Г. Клікушына. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і дробнай пластыцы.

Сярод твораў: рэльефы з металу для віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і Наваполацкай сярэдняй школы № 8, гасцініц «Віцебск», «Аўрора» (г. Віцебск), кінатэатра «Радзіма» ў Полацку. Аўтар работ «Тыгр», «Купалінка», «Мой горад», «Чаканне», «Віцебшчына».

Зноскі

  1. https://www.degruyter.com/view/AKL/_40504099
  2. Лица Победы. 75-летию Великой Победы посвящается Архівавана 28 мая 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных