У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валчэцкі. Леанід Паўлавіч Валчэ́цкі (18 верасня 1913, в. Даўгінава, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 30 кастрычніка 1991) — беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).
Скончыў у 1931 годзе Мінскі педагагічны тэхнікум, а ў 1933 годзе тэатральную студыю пры Беларускім дзяржаўным тэатры ў Віцебску, дзе працаваў з 1931 года. У 1951—1974 гадах дырэктар Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі.
Аўтар кнігі «Гады, спектаклі, ролі…» (1974), артыкулаў па праблемах тэатра.