Леанід Парфілавіч Варганаў (4 красавіка 1939, п. Чырвоны Алёс, Добрушскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1].
Нарадзіўся 4 красавіка 1939 года ў п. Чырвоны Алёс Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
З 1963 года — трактарыст калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Добрушскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання з 1980 года[1].