wd wp Пошук:

Леанід Леанідавіч Судаленка

Леанід Леанідавіч Суда́ленка (нар. 23 верасня 1966) — беларускі праваабаронца, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон].

Палітычны пераслед

Старшыня гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна». У час пратэстаў у Беларусі і рэпрэсій з боку ўладаў арыштаваны 18 студзеня 2021 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У той жа дзень адбыўся ператрус у офісе Грамадска-палітычнага цэнтра, дзе месцілася філія.

20 студзеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным. 16 чэрвеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Канстанцін фон Ноц, дэпутат Бундэстагу[1].

Закрыты судовы працэс распачаўся 3 верасня 2021 года ў Гомелі. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаванне беспарадкаў»[2]. 3 лістапада Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады турмы[3].

Узнагароды

За праваабарончую дзейнасць атрымаў французскую Прэмію «Свабода-Роўнасць-Братэрства»(фр.) бел. за 2018 год.

У 2019 годзе беларускай праваабарончай супольнасцю быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека як «Праваабаронца года».

Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясне» Марфаю Рабковай, Таццянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясной 2021 года атрымаў прэмію «Чалавек чалавеку»(англ.) бел., узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[4][5].

У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганараваны прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[6].

Асабістае жыццё

Жанаты, у сям’і Судаленкаў чацвёра сыноў.

Зноскі

  1. Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  2. Радыё Свабода
  3. Радыё Свабода(недаступная спасылка)
  4. THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA(англ.) . Чалавек у нядолі(англ.) бел. (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  5. Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize(англ.) . naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  6. spring96.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Праваабарончы цэнтр «Вясна»