wd wp Пошук:

Леанід Леанідавіч Барткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барткевіч.

Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 мая 1949, Мінск — 13 красавіка 2021, Мінск) — беларускі спявак і музыкант, саліст ансамбля «Песняры». Заслужаны артыст Беларусі (1979).

Біяграфія

У дзяцінстве быў салістам ў хоры хлапцоў Мінскага палаца піянераў. Пасля сканчэння музычнай школы па класе трубы быў салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры Мінскай кансерваторыі.

Адукацыю атрымаў ў Мінскім архітэктурным тэхнікуме па спецыяльнасці «Праектаванне». Пад час навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструментальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 года ўвайшоў у склад вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

У 1977 годзе Леанід Барткевіч развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе паступіў у Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ГІТІС). У тым жа годзе з-за немагчымасці сумяшчаць гастролі і вучобу пакінуў ансамбль «Песняры». З 1983 года быў салістам Беларускага тэлебачання і радыё. Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Укрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачання СССР.

У 1989 годзе з жонкай, Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песнярах». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна Леанід Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песняры“», зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.

Аўтар біяграфічнай кнігі «„Песняры“ и Ольга» (2003).

Каталік па веравызнанню.

Памёр 13 красавіка 2021 года[2].

Творчасць

Саліст-вакаліст ансамбля «Песняры» вядомы выкананнем песень «Александрына», «Белоруссия», «Бярозавы сок», «Вераніка» і інш. Найбольш адказныя сола ў работах «Гусляр» І. Лучанка і «Песня пра долю» У. Мулявіна[3]. Запісаў з ансамблем і сола шмат беларускіх народных песень на магнітную стужку і грампласцінкі (некаторыя ў дуэце з Данчыкам).

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. https://news.tut.by/culture/726322.html
  2. Памёр «пясняр» Леанід Барткевіч
  3. Барткевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Песняры
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа