У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінер. Леанід Дзмітрыевіч Вінер — расійскі і літоўскі інжынер-архітэктар.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Першай Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі(руск.) бел.[1]. У Пецярбурскае будаўнічае вучылішча паступіў у 1878 годзе і скончыў курс у 1883 годзе па першым разрадзе. Л. Вінер пачаў службу ў Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак(руск.) бел. у г. Вільні, а з 1886 складаўся на пасадзе малодшага інжынера віленскага будаўнічага аддзялення і ў той жа час (з 1890) выконваў абавязкі памочніка начальніка 8-й дыстанцыі Варшаўскай чыгункі[1].
З 11 верасня 1895[2] па 1901 год[3] займаў пасаду віленскага губернскага інжынера, змяніўшы на ёй сканалага Міхаіла Айвазава[4].