wd wp Пошук:

Леанід Васільевіч Хабараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хабараў.

Леанід Васільевіч Хабараў (8 мая 1947, г. Шадрынск) — савецкі і расійскі ваенны, удзельнік Вайны ў Афганістане, палкоўнік у адстаўцы, адзін з асноўных крытыкаў міністра абароны РФ Анатоля Сердзюкова. Знакаміты, у першую чаргу, тым, што менавіта яго дэсантна-штурмавы батальён, першым са складу 40-й арміі перайшоу мяжу з Дэмакратычнай рэспублікай Афганістан і пасля 450-кіламетровага маршу без страт заняў стратэгічна важны перавал Саланг, а ён сам, у чыне капітана, стаў яго першым савецкім камендантам. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Дэмакратычнай рэспубліцы Афганістан, Леанід Хабараў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ордэнам «За ваенныя заслугі», а таксама медалямі. Пасля звальнення з радоў Узброеных сіл, кіраваў Інстытутам ваенна-тэхнічнай адукацыі і бяспекі Уральскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і адначасова быў абраны намеснікам старшыні Свярдлоўскай абласной арганізацыі «Расійскі саюз ветэранаў Афганістана». 19 Ліпеня 2011 г. палкоўнік Хабараў быў арыштаваны, і да гэтага часу знаходзіцца пад вартай па прыгавору суда за арганізацыю «узброенага бунту і ўцягванне іншых асоб у тэрарыстычную дзейнасць». У розных гарадах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах у краінах СНД, праводзяцца мітынгі ў падтрымку палкоўніка Хабарава і пратэсты супраць утрымання яго пад вартай.

Служба ва Узброеных Сілах

У 1972 г. ён паспяхова скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча і службу малады афіцэр пачаў на пасадзе камандзіра разведузвода. Затым камандаваў разведротай, парашутна-дэсантным батальёнам. Служыў у Прыбалтыйскай, Маскоўскай, Туркестанскай ваенных акругах.

Яшчэ будучы камандзірам узвода разведкі, ён набыў сабе павагу ў падначаленых і начальства. А калі ўзначаліў роту, пра яго даведаліся не толькі ў роднай дывізіі. Два гады разведчыкі ўтрымлівалі першынство ў ПДВ. Васіль Піліпавіч Маргелаў, убачыўшы аднойчы, як рота Хабарава дзейнічала на вялікіх вучэннях, адразу ацаніў перспектыўнага маладога афіцэра. Неўзабаве Леанід Хабараў быў прызначаны камандзірам дэсантна-штурмавога батальёна. З ім ён і ўвайшоў у Афганістан.

Вайна ў Афганістане

Палкоўнік Хабараў цалуе баявы сцяг

У канцы снежня 1979 года батальёну, пад кіраўніцтвам гвардыі капітана Хабарава, трэба было абараніць важнейшы стратэгічны аб’ект — перавал Саланг, які злучаў Кабул з Савецкім Саюзам. Разведчыкі пад кіраўніцтвам Хабарава дасягнулі Саланга за 22 гадзіны і без адзінай страты. Вораг іх увогуле не заўважыў — вялікую частку пуці пераадолелі пад покрывам цемры. Дзякуючы тактычна вернаму ходу — ўзялі без шуму пад кантроль перавал і выставілі ахову тунэлю. Калі б праціўнік яго знішчыў, было б горш. Разведчыкі ўзялі цяжки аб’ект, можна сказаць, голымі рукамі. Яны весяліліся ад душы, чуючы па радыё, як ТАСС люта абвяргае інфармацыю якая прасякла ў заходнія СМІ, аб тым, што савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Афганістана. І толькі праз суткі кіраўніцтва краіны прызнала гэты факт, афіцыйна абвясціла аб уводзе войскаў у гэту краіну. Паўтара месяцы трымалі дэсантнікі Хабарава перавал Саланг, потым перадалі яго мотастралковаму палку і рушылі далей. 13 красавіка 1980 года Леанід Хабараў быў паранены ў першы раз. Разрыўная куля струшчыла плечавую костку, другая ўдарыла ў тую ж руку ніжэй локця. Ён яшчэ быў у свядомасці. Больш за тое — выцягнуў параненага афганскага салдата і накіраваў па схілах дзве групы. Свядомасць камбат страціў толькі ў верталёце. Руку Хабарава выратавали цудам. Спатрэбілася 7 аперацый. Спачатку кабульскія хірургі — захавалі, прышылі, якая вісела на лахманах скуры правую руку. Ташкенцкія ўрачы вывелі афіцэра з агульнага цяжкага стану і адправілі ў Маскву ў ваенны шпіталь ім. Бурдэнкі, а пазней на артапедычнае лячэнне ў ЦІТА (Цэнтральны інстытут траўматалогіі і артапедыі). Другая камандзіроўка працягвалася з кастрычніка 1984. па верасень 1985. Леанід Васільевіч быў накіраваны на пасаду начальніка штаба 56-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Гардэз). Праз восем месяцаў падчас выканання баявой задачы пад Барыкотам ён узначаліў атрад забеспячэння адной з калон. Атрад трапіў у засаду, і пад гранатаметным абстрэлам яго БТР зваліўся ў прорву на камяні з дваццацімятровай вышыні. У выніку, Леанід Васільевіч атрымаў траўмы (перабітыя ключыца і тры рэбры, зноў пашкоджаная правая рука). Знаходзіўся на лячэнні ў Кабуле і Ташкенце.

2 жніўня — дзень ПДВ

Грамадская дзейнасць

З 1991 г. палкоўнік Л. В. Хабараў узначальвае ваенную кафедру, а затым ваенны факультэт Уральскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2003 г. — Інстытут ваенна-тэхнічнай адукацыі і бяспекі). Абараніў дысертацыю. Палкоўнік у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, «За ваенныя заслугі», шматлікімі медалямі. Ганаровы работнік прафесійнай адукацыі РФ. Яму аказан гонар працаваць намеснікам старшыні Свярдлоўскай абласной Грамадскай арганізацыі «Расійскі саюз ветэранаў Афганістана».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (48):
Катэгорыя·Узнагароджаныя ведамаснымі медалямі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Прадстаўленыя да звання Героя Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Палкоўнікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курганскай вобласці
Катэгорыя·Ганаровыя работнікі вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Справы Еўрапейскага суда па правах чалавека з удзелам Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені
Катэгорыя·Постаці Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Генерал арміі Маргелаў» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым знакам «За заслугі перад Екацерынбургам»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалямі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Екацярынбурга
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
Катэгорыя·Зняволеныя Лефортаўскай турмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Баксёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам ранення
Катэгорыя·Палкоўнікі, Расійская Федэрацыя
Катэгорыя·Выкладчыкі УДТУ-УПІ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)