wd wp Пошук:

Леандра Торэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Торэс. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Леандра Габрыэль Торэс (ісп.: Leandro Gabriel Torres; нар. 4 лістапада 1988, Лас-Эрас, правінцыя Мендоса, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Аахака».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Ньюэлс Олд Бойз» з Расарыа, у асноўнай камандзе якога дэбютаваў 5 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Індэпенд’ентэ». Спачатку не меў стабільнага месца ў аснове, а ў сезоне 2008, пры трэнеры Фернанда Гамбаа, стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. На наступны год, пры трэнеры Раберта Сенсіні, стаў пераважна выхадзіць на замену, і ўлетку 2009 года на правах арэнды стаў іграком клуба «Гадой-Крус». Улетку 2010 перайшоў у арэнду ў эквадорскі «Эмелек», дзе трэнерам стаў Хорхэ Сампаолі. У складзе «Эмелека» выступаў у Кубку Лібертадорэс. Пасля зыходу з клуба Сампаолі застаўся ў складзе, але за паўгады правёў толькі 5 матчаў.

Пасля вяртання ў «Ньюэлс Олд Бойз» не меў месца ў аснове, таму планаваў вярнуцца ў Эквадор, у клуб «Дэпартыва» Куэнка, але пераход не адбыўся. У пачатку 2013 года канчаткова пакінуў клуб з Расарыа, каб стаць іграком чылійскага «Сант’яга Уондэрэрс», дзе трывала гуляў у аснове. 2014 год пачаў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд», але правёў толькі тры матчы, пасля чаго вярнуўся ў Чылі, выступаў у другім дывізіёне за «Какімба Уніда», які пакінуў улетку 2015 года.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Белшына»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйчанамі[5]. Здолеў стаць асноўным іграком бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[6], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У студзені 2018 года стаў іграком мексіканскага клуба «Атлетыка Сан-Луіс»[7]. У Апертуры 2018 разам з камандай атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, у фінальным матчы 3 снежня забіўшы гол у браму «Дарадаса» (выніковы лік 4:2).

У ліпені 2019 года перабраўся ў іншы мексіканскі клуб — «Тампіка Мадэра». У ліпені 2021 года стаў іграком «Аахакі».

Міжнародная кар’ера

У 2006 годзе выступаў за моладзевую зборную Аргенціны.

Дасягненні

Зноскі

  1. Leandro Torres // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leandro Torres // FBref.com
  3. Leandro Gabriel Torres // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. На просмотр в «Белшину» прибыли четыре аргентинца
  5. Аргентинцы Торрес, Самарьян и Сарагоса стали игроками “Белшины
  6. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  7. Леандро Торрес сменил брестское “Динамо” на мексиканский “Атлетико”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Аахака
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Какімба Уніда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Сан-Луіс
Катэгорыя·Ігракі ФК Сант’яга Уондэрэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Тампіка Мадэра
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмелек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лас-Эрасе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гадой-Крус
Катэгорыя·Ігракі ФК Бурырам Юнайтэд