wd wp Пошук:

Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі

Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі (нар. 4 верасня 1952, в. Едаклані, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (вучань А. Бембеля і А. Анікейчыка). З 1978 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Творчасць

Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, метал, гіпс[1].

Сярод твораў: помнікі загінуўшым салдатам і аднавяскоўцам у г. Дрыбіне Магілёўскай вобласці, ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з А. Хараберуш, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктар Леанід Левін[2]), кампазіцыі «Алімпійцы», «Буслы» на плошчы Незалежнасці (2009, у сааўтарстве з А. Хараберуш), «Пераемнасць беларускай навукі» каля ўваходу ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (2018, у сааўтарстве з А. Хараберуш і архітэктарам А. Сардаравым) — усе у Мінску, мемарыяльныя дошкі[1]. Вядомыя таксама кампазіцыі «Зорка Венера», «Мір», «Дзяўчынка з цялём», «Папараць-кветка», «Ранены», «Айчына», «Мастак» у Верхнім горадзе[3].

У 2000 годзе для адноўленага астравецкага касцёла Узнясення Святога Крыжа падараваў барэльеф Маці Божай Вастрабрамскай[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі Алімпійскай славы і інш.

Сям’я

У шлюбе са скульптарам Аленай Хараберуш.

Зноскі

  1. 1 2 Покульницкий Леонард Иосифович
  2. «Мастацтва» № 7 (412). 2017
  3. 1 2 Пакульніцкі Леанард, беларускі скульптар Архівавана 27 чэрвеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў