wd wp Пошук:

Лаўрэнсу ды Алмейда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алмейда. Лаўрэ́нсу ды Алме́йда (парт.: Lourenço de Almeida; пам. 1508) — сын Франсішку ды Алмейды, першага партугальскага віцэ-караля Індыі.

Удзельнічаў у паходзе 7-ы Індыйскай армады Партугаліі пад кіраўніцтвам свайго бацькі. У 1505 годзе стаў, відаць, першым партугальцам, які прыплыў на Шры-Ланку. Заснаваў там гандлёвую факторыю ў раёне Каломба.

У 1506 годзе Лаўрэнсу ды Алмейда ўзначаліў сілы партугальцаў у бітве пры Канануры, якая завяршылася поўнай перамогай партугальцаў. Аднак праз два гады ў бітве пры Чаўле партугальцы пад яго камандаваннем пацярпелі паражэнне, карабель Лаўрэнсу ды Алмейда затануў, і сам ён загінуў[1].

Партугальцы на чале з Франсішку ды Алмейда ўзялі рэванш праз год у бітве пры Дыу, разграміўшы аб’яднаны флот Мамлюкскага султаната, Калікута і Гуджарата.

Лаўрэнсу ды Алмейда прысвечаны радкі ў эпічнай паэме «Лузіяды» вялікага партугальскага паэта Луіша ды Камоэнса.

Зноскі

  1. Lourenco de Almeida (Portuguese explorer) (англ.) . — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Падарожнікі Партугаліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1508 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падарожнікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Адміралы Партугаліі
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Военачальнікі Партугаліі