wd wp Пошук:

Латкоўскае

Латкоўскаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Латкова. Адносіцца да басейна ракі Будавесць.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Плошча вадазбору 3,32 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера вузкая забалочаная пойма. Возера злучана ручаём з ракой Будавесць. У паўночнай частцы ручай з невялікага возера без назвы.

У возеры водзяцца лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці