wd wp Пошук:

Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт

Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю, якая знаходзіцца ў Елгаве.

Гісторыя

Вытокі вучэльні ўзыходзіць да 1863 года, калі ў Рыжскім політэхнічным інстытуце быў створаны факультэт сельскай гаспадаркі. У 1919 годзе ён стаў падраздзяленнем Латвійскага універсітэта. У 1936 годзе урад Латвіі прыняў рашэнне аб пераводзе сельскагаспадарчага факультэта ў Елгаву і стварэнні сельскагаспадарчай акадэміі. Афіцыйны дакумент аб стварэнні новага ўніверсітэта быў падпісаны Карлісам Ульманісам 23 снежня 1938 года.

Сядзібай універсітэта стаў Елгаўскі палац, але пасля яго разбурэння ў 1944 годзе ў выніку ваенных дзеянняў, універсітэт практычна спыніў сваё існаванне. Ён быў зноў адкрыты ў Рызе як Латвійская сельскагаспадарчая акадэмія. 19 кастрычніка 1957 года Савет Міністраў Латвійскай ССР прыняў рашэнне аб вяртанні ўніверсітэта ў Елгаву. Пераезд трываў да 1964 года.

У 1991 годзе пасля аднаўлення незалежнасці Латвіяй акадэмія была перайменавана ў Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. 6 сакавіка 2018 года сенат універсітэта зацвердзіў назву “Latvia University of Life Sciences and Technologies” у якасці афіцыйнай назвы вучэльні на англійскай мове.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Елгава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання
Катэгорыя·1938 год у Латвіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1938 годзе