wd wp Пошук:

Латарынгскі ўніверсітэт

Латарынгскі ўніверсітэт (фр.: Université de Lorraine) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нансі.

Агульная характарыстыка

Універсітэт заснаваны ў 1572 годзе ў Мецы, затым быў пераведзены ў 1769 годзе ў Нансі і адноўлены ў 1852 годзе. Размешчаны ў асноўным у Нансі і Мецы. Установа з багатай гісторыяй, Латарынгскі ўніверсітэт некалькі разоў закрываўся і аднаўляўся пасля Вялікай французскай рэвалюцыі і быў падзелены пасля мая 1968 года. Пачынаючы з 2005 года вышэйшыя навучальныя ўстановы Латарынгіі (уключаючы Універсітэт Нансі I, Універсітэт Нансі II і Універсітэт Поля Верлена ў Мецы) пачалі працэс зліцця, у выніку якога 1 студзеня 2012 года быў утвораны цяперашні ўніверсітэт. Станам на 2020 год Латарынгскі ўніверсітэт аб’ядноўваў амаль 60 тысяч студэнтаў і амаль 7 тысяч навукова-педагагічных працаўнікоў.

Структура

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1572 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мец
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Нансі