wd wp Пошук:

Ларыса Уладзіміраўна Пакуш

Ларыса Уладзіміраўна Пакуш (нар. 9 сакавіка 1943, Вольск, Саратаўская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, дыпламат.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла СШ № 36 г. Алматы (1960) з срэбным медалём і паступіла на эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

З 1965 года па 1983 год працавала ў БСГА — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі.

У 1972 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Абгрунтаванне аптымальнай структуры збожжавай вытворчасці (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Віцебскай вобласці БССР)».

З верасня 1983 па верасня 1991 год працавала ў партыйных органах Магілёўскай вобласці — сакратаром Горацкага гаркама і абкама КПБ па ідэалагічнай працы.

З 1991 года па 1996 год — дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова.

У 1997 годзе прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Удасканаленне гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан (канцэптуальныя структуры і механізм іх рэалізацыі)».

Некаторы час працавала прарэктарам па навуцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дэканам эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у цяперашні час — загадчык кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных адносін у АПК у гэтай ВНУ.

Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 6 манаграфій, 30 прац апублікавана за мяжой. Сааўтар двух навучальных дапаможнікаў.

Пад кіраўніцтвам Л. В. Пакуш абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі, цяпер (лета 2013) кіруе 4 аспірантамі.

Прызнанне

Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, трыма медалямі і ордэнам «Достык» 2 ступені Рэспублікі Казахстан. Ганаровы прафесар Паўночна-Казахстанскага ўніверсітэта.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Казахстане
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе