wd wp Пошук:

Ларыса Станіславаўна Яськевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яськевіч. Ларыса Станіславаўна Яськевіч (2 чэрвеня 1940, г. Мінск — 13 мая 2021) — беларускі хірург-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1999).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1973).

Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1964—1970 і 1973—1994, з 1991 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1994, дацэнт кафедры анкалогіі, з 1998 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў хірургічнага, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін стрававода, страўніка і лёгкіх.

Узнагароды

Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»