wd wp Пошук:

Ларыса Лявонцьеўна Кароткая

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кароткая. Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (нар. 17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна — 2012, Мінск[1]) — беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.

Біяграфія

Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фельчарам, а маці — медсястрой. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута (1938) і да Другой сусветнай вайны выкладала рускую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падполля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх класах школах Астрашыцкага Гарадка (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Мінскай вобласці.

У 1955—1957 гадах аспірантка філалагічнага факультэта БДУ. У 1963 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасля заканчэня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філалагічны факультэт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, кафедры гісторыі беларускай літаратуры).

Навуковая дзейнасць

Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сферай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і руская літаратура. Першыя артыкулы прысвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).

Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[2].

Спасылкі

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar689269&strq=l_siz=20
  2. http://philology.bsu.by/by/contacts/vypuskniki/366-karotkaya
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрашыцкім Гарадку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Талькаўскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»