У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсан.
Ларс Фрэдэрык Нільсан (шведск.: Lars Fredrik Nielson, 27 мая 1840, Шонберга — 14 мая 1899, Стакгольм) — шведскі хімік, які адкрыў ў 1879 годзе скандый.
У 1866 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт, пасля чаго працаваў там жа асістэнтам. З 1878 года — прафесар па кафедры аналітычнай хіміі. У 1882 годзе заняў пасаду дырэктара вопытных палёў у Сельскагаспадарчай акадэміі ў Стакгольме.
Асноўныя працы Нільсана звязаны з вывучэннем рэдкіх элементаў. У 1879 годзе ён адкрыў элемент — скандый.