Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).
Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в’енцьянскі дыялект.
Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.
Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны