wd wp Пошук:

Ланіта Ігараўна Сцяцко

Ланіта Ігараўна Сцяцко (нар. 14 жніўня 1993, Мінск) — беларуская шахматыстка, міжнародны майстар сярод жанчын (2013), гросмайстар сярод жанчын (2015). Пераможніца чэмпіянату Беларусі па шахматах сярод жанчын (2015).[2][3]

Біяграфія

Шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі па шахматах сярод дзяўчын у розных узроставых групах: у 2003 годзе (U12), у 2005 годзе (U12), у 2007 годзе (U14), у 2008 годзе (U16) і ў 2010 годзе (U18).[4]

Паспяхова удзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын, у якіх заваявала залатую (2015), дзве срэбраныя (2014, 2017) і дзве бронзавыя (2009, 2010) медалі.[5][6][7]

У снежні 2016 года ў Чалябінску перамагла ў міжнародным шахматным турніры сярод жанчын.[8]

Прадстаўляла зборную Беларусі на найбуйнейшых камандных шахматных турнірах:

У 2015 годзе скончыла Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».[9]

Заўвагі

  1. ratings.fide.com Праверана 1 сакавіка 2021.
  2. 1st quarter PB 2013, Yerevan, ARM, 18-20 January 2013
  3. 86th FIDE Congress 2015, Abu Dhabi, UAE
  4. Ланита Стецко: Ставлю цели поэтапно
  5. Ch BLR 2015 w
  6. Ch BLR 2014 w
  7. Championship BLR 2017 Final women
  8. The December evenings_WGM
  9. Твой ход, Ланита

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі шахматных алімпіяд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры сярод жанчын
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Шахматысты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ