Ланіта Ігараўна Сцяцко (нар. 14 жніўня 1993, Мінск) — беларуская шахматыстка, міжнародны майстар сярод жанчын (2013), гросмайстар сярод жанчын (2015). Пераможніца чэмпіянату Беларусі па шахматах сярод жанчын (2015).[2][3]
Шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі па шахматах сярод дзяўчын у розных узроставых групах: у 2003 годзе (U12), у 2005 годзе (U12), у 2007 годзе (U14), у 2008 годзе (U16) і ў 2010 годзе (U18).[4]
Паспяхова удзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын, у якіх заваявала залатую (2015), дзве срэбраныя (2014, 2017) і дзве бронзавыя (2009, 2010) медалі.[5][6][7]
У снежні 2016 года ў Чалябінску перамагла ў міжнародным шахматным турніры сярод жанчын.[8]
Прадстаўляла зборную Беларусі на найбуйнейшых камандных шахматных турнірах:
У 2015 годзе скончыла Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».[9]