wd wp Пошук:

Ланцужковая рыфма

Ланцужко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Такая рыфма сустракаецца ў некаторых цвёрдых формах верша, у прыватнасці, у тэрцынах, вілянелі. Характэрная яна і для твораў з ланцужковай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачынаюць сабой наступныя строфы:

Ішла Купалка сялом, сялом, Закрыўшы вочкі пяром, пяром. Закрыўшы вочкі пяром, пяром, Вітала хлопцаў чалом, чалом. Вітала хлопцаў чалом, чалом, Святліла вочкі агнём, агнём. (Народная песня) Ланцужковая рыфма ўжываецца і ў класічным санеце, дзе яднае два катрэны і два тэрцэты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка