wd wp Пошук:

Тэрцына

Тэрцы́на (італ.: terzina, ад terza — трэцяя) — від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцужковай кампазіцыяй. Звычайна памер тэрцыны — пяцістопны ямб. Усе трохрадкоўі ў такім вершы звязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв…). Тэрцына заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыну ўвёў у паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі сусветнавядомую «Боскую камедыю». У беларускай паэзіі першы ўзор тэрцыны належыць М. Багдановічу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дантэ Аліг’еры
Катэгорыя·Цвёрдыя формы
Катэгорыя·Строфіка