wd wp Пошук:

Лаканец

Лакане́цвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Аб’ём вады ў возеры 0,29 млн м³. Плошча вадазбору 0,75 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на ўсходзе 6—8 м), пераважна спадзістыя, на захадзе невыразныя, парослыя хмызняком. Берагі сплавінныя. На поўначы і ўсходзе берагі нізкія, пясчаныя. Пойма шырынёй 20—200 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае ілам і крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. На паўночным усходзе злучана ручаём з возерам Матырына.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96