wd wp Пошук:

Лайтанбаншаг

Лайтанбаншаг (венг.: Lajtabánság, ням.: Leitha-Banat) — кароткатэрміновае венгерскае дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала на тэрыторыі сучаснай аўстрыйскай федэральнай зямлі Бургенланд. Існавала ў перыяд з 4 кастрычніка па 5 лістапада 1921 года між падпісаннем Трыянонскага дагавору і ўваходжаннем Бургенланда ў склад Аўстрыі.

Кіраўнікамі дзяржаўнага ўтварэння былі Пал Пронаі, Дзьюла Остэнбург-Маравек і былы прэм’ер-міністр Венгрыі Іштван Фрыдрых.

Армія, г.зв. «нізкарослая гвардыя» (венг.: Rongyos Gárda), набіралася з часткі сялян і студэнтаў, якія не жадалі ўваходжання рэгіёна ў склад Аўстрыі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі
Катэгорыя·Колішнія непрызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы