У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пейдж.
Лайман Пейдж (англ.: Lyman Alexander Page, Jr.; нар. 24 верасня 1957, Сан-Францыска, ЗША) — амерыканскі фізік, член Нацыянальнай АН ЗША. Працы ў асноўным прысвечаны касмалогіі.
Скончыў Боўдын-каледж (бакалаўр, 1978). У 1989 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1991 года працуе ў Прынстанскім універсітэце. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Адзін з распрацоўшчыкаў апаратуры для касмічнага апарата WMAP, прызначанага для вывучэння рэліктавага выпраменьвання, які ўтварыўся ў выніку Вялікага выбуху.