wd wp Пошук:

Лайла Багэ Вальгрэн

Лайла Багэ Вальгрэн (шведск.: Laila Natali Bagge) — шведская аўтарка песень, спявачка і менеджар. Найбольш вядомая як член журы ў шведскім тэлевізійным шоў Idol.

Біяграфія

Маці Лайлы Багэ шведка, а бацька палестынец.[2]

У 1990-х падпісала кантракт з Motown Records, і ў 1998 годзе выпусціла топ-40 хіт «Here We Go Again».[3]

Тры гады працавала ў Sony BMG New York у пошуку талентаў. Лайла таксама знайшла членаў і распрацавала дзявочую групу Play, якой яна кіравала разам з Мэцью Ноўлз. Групай Play быў падпісаны кантракт з Sony BMG New York, і група прадала амаль 1 мільён альбомаў. Лайла напісала песні для Селін Дыён, 98 Degrees, 702 і Mýa. У 2007 годзе Лайла заснавала дзве новыя кампаніі разам з Андэрсам Багэ (аўтар песень і прадзюсар) і Андрэасам Карлсанам (аўтар песень): Meriola Media Group AB і Meriola Songs AB.

Асабістае жыццё

У ліпені 2003 года Лайла Вальгрэн нарадзіла хлопчыка Ліяма Пітса са сваім былым мужам Мэйсанам Пітсам, членам-заснавальнікам шведскай рок-групы (Apollo Drive), у цяперашні час прадзюсарам.

Некалі Лайла была замужам за Андэрсам Багэ. 6 сакавіка 2010 года яна выйшла замуж за Нікласа Вальгрэна[4], з якім у яе адзін сын Кіт, які нарадзіўся ў кастрычніку 2011 года. Пара рассталася ў канцы 2014 года.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
  2. Min pappa…. Blogg.skonahem.com. Праверана 20 красавіка 2020.
  3. Chrysalis Music Publishing, Billboard advertising supplement, October 31, 1998
  4. Söderström, Martin. Pernilla Wahlgren missar bröllopet (Swedish) (27 лютага 2010). Праверана 24 мая 2010.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лундзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Лунда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных