wd wp Пошук:

Лазар Весялінавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Весялінавіч. Лазар Весялінавіч (сербск.: Лазар Веселиновић; нар. 4 жніўня 1986, Нові-Сад, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Вайводзіна», спачатку выступаў за клубы ніжэйшых сербскіх ліг. У 2009 годзе стаў іграком клуба «Спартак Злацібар Вода», але з-за траўм не здолеў замацавацца. З 2012 года гуляў за клуб «Хайдук», у складзе якога стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Сербіі сезона 2012/13 і ўвайшоў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

«Дынама»

У ліпені 2013 года быў запрыкмечаны селекцыянерамі мінскага «Дынама», якія прыехалі ў Сербію дзеля прагляду аднаклубніка Лазара, Ненада Адамавіча. У выніку Весялінавіч быў арандаваны дынамаўцамі да канца 2013 года з правам выкупу.

У складзе «Дынама» адразу заняў месца асноўнага нападніка, быў прызваны замяніць на гэтай пазіцыі пакінуўшага клуб Касціна Курэлю. У першым жа матчы за «Дынама» (14 ліпеня супраць «Гомеля») вызначыўся голам. Трохі пазней тры галы Весялінавіча дазволілі дынамаўцам па суме двух матчаў прайсці ў Лізе Еўропы харвацкую «Лакаматыву». Але пасля гульня Весялінавіча пайшла на спад, і ў верасні ён ужо перастаў трапляць у асноўны склад. У лістападзе 2013 года вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

«Вайводзіна»

Па заканчэнні сезона «Дынама» намагалася пакінуць Весялінавіча ў сваім складзе, але ў студзені 2014 года ён перайшоў у «Вайводзіну»[2]. У складзе «Вайводзіны» стаў уладальнікам Кубка Сербіі. У студзені 2015 года на правах арэнды апынуўся ў карэйскім клубе «Пхохан Стылерс»[3], куды праз год перайшоў на трывалай аснове.

Апошнія гады

У пачатку 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком венгерскага клуба «Мезёкёвешд». У студзені 2018 года перайшоў у бялградскі «Рад». У маі 2018 года стаў іграком «Пролетара», але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Борац» (Шайкаш) з рэгіянальнай лігі. Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў «Пролетар».

Дасягненні

Зноскі

  1. Lazar Veselinovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лазара Веселиновича не будет в минском “Динамо”
  3. Лазар Веселинович арендован клубом из Южной Кореи

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Млады Раднік
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Пхохан Стылерс
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Паліч
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Субаціца
Катэгорыя·Ігракі ФК Інджыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Мезёкёвешд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нові-Садзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Рад
Катэгорыя·Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Кула
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК ЧСК Півара