wd wp Пошук:

Лазавэ

Лазавэ[1] (укр.: Лозове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны. Заснаваны ў 1929 г. на месцы здабычы торфу. Статус пасёлка гарадскога тыпу мае з 1949 г. Насельніцтва каля 1,5 тыс. жыхароў.

У пасёлку працуюць агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка-музей, паштовае аддзяленне, дом быту, атэлье, музычная школа, медыцынская амбулаторыя, аддзяленне банка, два кафэ. Дзейнічае харавы калектыў. Пабудавана праваслаўная Свята-Уладзімірская царква. Дзейнічаюць млын, цырульня, аптэка, шэраг крамаў і пажарная частка з адным пажарным аўтамабілем.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Дэражнянскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хмяльніцкай вобласці