wd wp Пошук:

Ладзара Бастыяні

«Мадонна і дзіця», каля 1470-х, Эрмітаж

Ладзара Бастыяні (італ.: Lazzaro Bastiani; 1429, Падуя — 5 красавіка 1512, Венецыя) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.

Біяграфія

Пра гэта майстра захавалася вельмі мала звестак. Імя Ладзара ды Якопа Бастыяні ў якасці незалежнага мастака з’яўляецца ў венецыянскіх архіўных дакументах ў 1449 годзе, на падставе чаго даследнікі аднеслі дату яго нараджэння прыблізна да 1430. Ад 1460 дайшло паведамленне аб тым, што ён распісаў алтар для храма св. Самуіла (не захаваўся).

У 1470 годзе ён стаў членам Скуола дзі Сан Джыралама(італ.) бел.. У 1473 Ладзара адзначаны ў раёне Трэнта, дзе ён напісаў карціну ў мястэчку Пера ды Фасі. У 1479 годзе для Скуола Грандэ дзі Сан Марка ў Венецыі напісаў «Гісторыю Давіда». У 1480 мастак стварыў карціну «Нараджэнне Хрыстова» для венецыянскага храма Св. Алены (цяпер у Галерэі Акадэміі).

У 1482 ён адзначаны як жыхар Венецыі, 1484 годам датавана алтарная карціна «Мадонна са святымі і данатарам», напісаная Ладзара для храма Святых Марыі і данатара ў Мурана; 1490 годам датавана і падпісана карціна «Каранаванне Марыі» (цяпер у Бергама, Акадэмія Карара). У 1494 годзе мастак стаў членам Братэрства Скуола дзі Сан Марка; 1496 і 1502 гадамі зноў заўважана яго пражыванне ў Венецыі.

У 1505 годзе сумесна з Бэнедэта Дыяна мастак распісваў сцягі для плошчы Сан-Марка, а ў 1508 годзе выступаў у якасці эксперта для вызначэння кошту маючых адбыцца работ — карцін Джарджонэ для Фандака дэі Тэдэскі (Нямецкага падворка).

У 1512 Ладзара Бастиани сканаў.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1512 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падуі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1429 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка