wd wp Пошук:

Скуола Сан-Марка

Скуола Сан-Марка
Партал Скуола Сан-Марка

Скуола Сан-Марка (італ.: Scuola Grande di San Marco) — заснавана ў 1260 годзе і належыць да адной з шасці венецыянскіх вялікіх скуол. Размешчана ў на плошчы Санці-Джавані э Паала ў Венецыі, Італія.

У Скуола Сан-Марка размяшчаліся бальніца, прытулак і навучальныя памяшкання. Пасля пажару 1485 быў пабудаваны сучасны будынак па праекце архітэктараў Туліа Ламбарда і М. Кадусі.

Фасад будынка ўяўляе сабой добра захаваны ўзор архітэктуры эпохі Адраджэння. Статуі выкананы Барталамеа Бонам і Туліа Ламбарда. Размешчаная на першым паверсе Зала Капітула мае драўляную столь XVI стагоддзя і алтар, выкананы ў стылі Сансавіна. У прыёмнай зале майстры П’етра і Б’яджа Фаэнца ўпрыгожылі столь блакітам і золатам. У гэтай жа зале размешчана Медыцынская бібліятэка.

На верхнім паверсе першапачаткова знаходзіліся цыклы «Гісторый Святога Марка», напісаныя Карпача, Беліні і Тынтарэта, якія затым былі часткова перамешчаныя ў Галерэю Акадэміі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Венецыі