wd wp Пошук:

Лабейка

Лабе́йкавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на поўнач ад горада Мёры, прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Бабарыкі і за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Пруднікі, у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,21[2] км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,76 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, на поўдні і поўначы больш стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі, участкі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера высланае ілам. Зарастае ўмерана. На ўсходзе выцякае ручай у раку Вята.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 г. Станмясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 118. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна